Пульс

Пульс у стане спакою

Максімальны пульс

Аднаўленне пульсу

Пульс пры хадзе

Пульс лактатнага парогу

Пульсавая зона

Працэнт ад максімальнага пульсу

Пульсавая зонаАпісанне
<50%
Зона адсутнасці трэніроўкі
Звычайна ў спакойным або агульным актыўным стане. У гэтай зоне мэты канкрэтнай трэніроўкі не будуць дасягнуты.
Разміначная зона
50%-59%
Ідэальная для размінкі перад трэніроўкай.
Спальванне тлушчу
60%-69%
Ідэальная для ўмеранага спальвання тлушчу і паляпшэння агульнай фізічнай формы.
Аэробная (цягавітасць)
70%-79%
Ідэальная для эфектыўнага спальвання тлушчу, паляпшэння фізічнай формы і ёмістасці лёгкіх.
Анаэробная (цягавітасць)
80%-89%
Ідэальная для трэніровак выбахной моцы і трываласці супраць стомы, але такія трэніроўкі рэкамендуецца рабіць адносна кароткімі.
Экстрым
90%-100%
Ідэальная для трэніровак выбахной моцы. Абмяжоўвайце час трэніроўкі ў гэтай зоне, таму што яна лёгка можа прыводзіць да траўм.

Працэнт рэзерву пульсу

Пульсавая зонаАпісанне
<59%
Зона адсутнасці трэніроўкі
Звычайна ў спакойным або агульным актыўным стане. У гэтай зоне мэты канкрэтнай трэніроўкі не будуць дасягнуты.
Базавыя аэробныя
59%-73%
Базавая аэробная зона. Бег у гэтай зоне не патрабуе высілкаў і праходзіць натуральна, можна нават размаўляць. Трэніроўка з такой інтэнсіўнасцю ўзмацняе сардэчную мышцу, паляпшае здольнасць арганізму да дастаўкі кіслароду і яго выкарыстання, а таксама паляпшае аэробную цягавітасць.
Пашыраныя аэробныя
74%-83%
Пашыраная аэробная зона. Бег у гэтай зоне патрабуе пэўных высілкаў, дыханне робіцца больш частым, але без хрыпаў, тэмп можна падтрымліваць на працягу доўгага часу. Трэніроўка з такой інтэнсіўнасцю паляпшае аэробную цягавітасць, бег можа імітаваць тэмп марафону і дапамагаць прыстасоўвацца да яго.
Лактатны парог
84%-87%
Дыяпазон у 84–87 % азначае зону лактатнага парогу. Бег у гэтай зоне цяжкі і напружаны, але трывалы, дыханне робіцца свісцячым, а ў мышцах адчуваецца боль і стома праз накапленне лактату. Трэніроўка з такой інтэнсіўнасцю павялічвае лактатны парог, здольнасць да вывядзення лактату і аэробную цягавітасць.
Базавыя анаэробныя
88%-94%
Базавая анаэробная зона. Бег у гэтай зоне вельмі напружаны, дыханне цяжкае і свісцячае, пасля заканчэння трэніроўкі дыхання не хапае на размову. Звычайна ўжываецца ў інтэрвальных трэніроўках. Трэніроўка з такой інтэнсіўнасцю развівае ўстойлівасць да лактату і паляпшае анаэробную цягавітасць.
Пашыраныя анаэробныя
95%-100%
Пашыраная анаэробная зона. Бег у гэтай зоне экстрэмальна напружаны, у канцы трэніроўкі з'яўляецца ўражанне, што немагчыма дабегчы да канца. Звычайна ўжываецца ў інтэрвальных трэніроўках з высокай інтэнсіўнасцю, дзе патрабуецца вельмі высокі тэмп. Такая трэніроўка паляпшае анаэробныя здольнасці і хуткасць.

Працэнт пульсу лактатнага парогу

Пульсавая зонаАпісанне
<66%
Зона адсутнасці трэніроўкі
Звычайна ў спакойным або агульным актыўным стане. У гэтай зоне мэты канкрэтнай трэніроўкі не будуць дасягнуты.
Разміначная зона
66%-79%
Бег з такой інтэнсіўнасцю дапамагае аднавіць функцыі мышцаў пасля трэніроўкі з большай нагрузкай. Падыходзіць таксама для пазнейшай адаптацыі пасля доўгага перапынку.
Базавыя аэробныя
80%-88%
Бег з такой інтэнсіўнасцю расслаблены і натуральны, дыханне ўстойлівае, бегчы можна адносна доўгі час. Бег з такой інтэнсіўнасцю дапамагае палепшыць акісляльны метабалізм у мышцах і сардэчную функцыю, а таксама паляпшае здольнасць арганізма да аэробнага метабалізму.
Пашыраныя аэробныя
89%-96%
Бег з такой інтэнсіўнасцю патрабуе высілкаў. Дыханне робіцца больш цяжкім, але яго не перахоплівае, а арганізм можа хутка падстроіцца і перайсці ва ўстойлівы фізіялагічны стан, што робіць такі бег добрым для трэніровак на вялікія адлегласці.
Лактатны парог
97%-102%
Бег з такой інтэнсіўнасцю адчуваецца цяжкім, але тэмп можна ўтрымліваць. Дыханне паскараецца, пачынае хутка збірацца лактат, у той жа час арганізм паскарае метабалізм кіслых рэчываў, каб падтрымліваць адносны баланс унутранага асяроддзя. Трэніроўка ў гэтай зоне дапамагае павысіць устойлівасць да лактату і здольнасць выводзіць лактат.
Анаэробная трэніроўка
>102%
Бег з такой інтэнсіўнасцю вельмі некамфортны, дыханне цяжкае, яго немагчыма вытрываць доўгі час. Звычайна выкарыстоўваецца як высокаінтэнсіўны інтэрвальны бег для паляпшэння максімальнай хуткасці і вынікаў у спрынце.
Водгук